Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
230029, г. Гродна,
вул. Горкага, 51
Электронная пошта:
info@rik.by, grrik@mail.grodno.by
Тэлефон: 8 (0152) 72-01-40
Факс: 8 (0152) 72-16-17

Паведамленнi

Да ведама выбаршчыкаў!
Прыём дакументаў па вылучэнню прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ажыццяўляецца ў будынку Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта  (г.Гродна, вул.Горкага, 51, каб. 312) у рабочыя дні з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.
Апошні дзень прыёму дакументаў – 29 верасня 2019 г.

11.09.2019 года адбылося паседжанне акруговай выбарчай камісіі Гродзенскай сельскай выбарчай акругі № 53 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
Разгледзеўшы паданую заяву i прадстаўленыя дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, акруговая выбарчая камісія прыняла рашэнне зарэгістраваць ініцыятыўную групу па зборы подпісаў выбаршчыкаў для вылучэння кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Аутка Аляксандра Віктаравіча, 1972 года нараджэння, першага намесніка генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства "Агракамбінат" Скідзельскі", беспартыйнага, які пражывае ў горадзе Скідзелі. Ініцыятыўнай групе прысвоены рэгістрацыйны нумар 1.

11 верасня 2019 года ў 10.00 у будынку Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта па адрасе: г. Гродна, вул. Горкага, 51, каб. 319, адбудзецца паседжанне акруговай выбарчай камісіі Гродзенскай сельскай выбарчай акругі № 53 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

2 верасня 2019 года адбылося першае арганізацыйнае пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Гродзенскай сельскай выбарчай акругі №53 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, на якім выбраны: старшыня – Дабрыян Святлана Вячаславаўна, намеснік старшыні – Забельскі Станіслаў Станіслававіч, сакратар – Грынцэвіч Аксана Аляксееўна; зацверджаны план і графік работы акруговай выбарчай камісіі Гродзенскай сельскай выбарчай акругі №53.
Для прыёму выбаршчыкаў у акруговай выбарчай камісіі Гродзенскай сельскай выбарчай акругі №53 арганізуецца дзяжурства членаў камісіі з 2 верасня 2019 года:
у буднія дні з 10.00 да 19.00 гадзін (перапынак - з 14.00 да 15.00 гадзін);
у суботу з 10.00 да 14.00 гадзін.
Месца знаходжання акруговай камісіі - горад Гродна, вуліца Горкага, дом 51, каб.110 (1 паверх), тэлефон 770918, 741504.
На пасяджэнні камісіі разгледжана пытанне аб устанаўленні адзінай нумерацыі ўчасткаў для галасавання на тэрыторыі Гродзенскай сельскай выбарчай акругі №53 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

2 верасня 2019 года ў актавай зале Гродзенскага раеннага выканаўчага камітэта (г. Гродна, вул. Горкага 51, каб. 109) адбудзецца першае арганізацыйнае пасяджэнне акружной выбарчай камісіі Гродзенскай сельскай выбарчай акругі №53 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
Пачатак у 15 гадзін.

Прыём дакументаў аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад Гродзенскай абласной і акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ажыццяўляецца ў каб. 304 будынка Гродзенскага аблвыканкама (г. Гродна, вул. Ажэшкi, 3, 3-цi паверх) у працоўныя дні з 8.30 да 17.30 (перапынак з 13.00 да 14.00).
Апошні дзень прыёму дакументаў – 30 жніўня 2019 г.